Багатырэвічы (Ірына Данік)

Ах, якія прасторы Каля гэтай ракі! Тут лясы – нібы горы І высокі блакіт. Жыта ціха красуе, Нёман хутка плыве, І на хвалях красуня З тых вякоў устае. Колькі год мінавала, Колькі дзён уцякло. Што было – адпалала Першацветам вакол. Толькі вёска над небам Застаецца стаяць, Бо на свеце нам трэба Жыць, любіць і спяваць. Уецца цёплая сцежка Аж да самай вады. І, здаецца – Ажэшка Выйдзе раптам сюды. Усміхнецца, прытуліць Да грудзей васількі, І пакоціцца з вуліц Смех яе да ракі…

Продолжить чтение

Асаўляне (І. Астапенка)

Жылі ў вечнай галечы сяляне, А навокал – балота ды гай. Асаўляне, мае Асаўляне. Мой любімы, бацькоўскі край! Гнулі спіны вякамі на пана, Каб сябе і сям’ю пракарміць, Асаўляне, мае Асаўляне, Сталі вольна ў савецкі час жыць! Іх жыццё цяпер мірна саткана, Усюды чуецца грукат машын. Край бацькоўскі, мае Асаўляне, Ты радзімы куток, я – твой сын. Тут дзяды і бацькі пражывалі, Мужнасць іх у вяках не забыць. Продкаў край маіх, Асаўляне. Не магу я без вас пражыць. Пакарылі балоты гнілыя, З году ў год тут расце ўраджай. Асаўляне, мае дарагія, Край цудоўны, заўжды расцтвітай!

Продолжить чтение

Азёркаўскія вячоркі (Аліна Тарарук)

                     (Самадзейным артыстам калгаса “Шчара”)                Вось дык танцоры! Вось дык танцоркі! Хто выступае? Вядома , Азёркі! Потым на сцэне Пакажуць калядкі. Таўкуць мак у ступе, Пякуцца аладкі. З павагай сядаюць За столік кляновы, Пра жыцейка, лецейка Льецца размова. Каб жыта радзіла, Гарох ды капуста, Каб у хаце заўжды Была хлеба луста. Каб сонца свяціла, Іскрыліся зоры, Каб жыта ў амбарах Ляжала, як горы. А потым дзяўчаты На дровы гадаюць. Адна адной долі Шчаслівай жадаюць. Вось гэдак калісьці Бабулі гадалі, Праз хаты ды стрэхі Абутак кідалі. Пяклі яшчэ пышкі Ды сыпалі зерне….

Продолжить чтение

Мастоўшчынa (Людміла Віктараўна Гайдаш)

Мастоўшчына цвіці і радуй нас сваімі святамі, Сваімі перамогамі, працоўнымі людзьмі, Разумнымі падлеткамі, прыгожымі дзяўчаткамі, Усмешкамі дзяцей і шчодрасцю душы. Ты працавала многа і нястомна Ад года ў год ўсё прыгажэла і цвіла Як многія перажыла нямала гора Гарэтная зямелька ты мая. Зямля Мастоўшчыны цярпела многа болю Ад вёскі Шчара засталіся каміны У нас свая Хатынь – ёсць вёска Княжаводцы І ў кожнай хаце свае страты ад вайны. Ты сколькі сваіх хлопцаў пахавала Айчынная, Аўган, Чачня і ў мірны час Яны заўсёды былі ў першым строі Не падвялі цябе, не здрадзілі не раз. Будуецца жыллё, а вуліцы – ў кветках…

Продолжить чтение

Мой край (Ксения Новицкая)

Мостовщина, мой край родной! Горжусь твоей я красотой! Леса, луга, полей простор, Птиц бесконечный разговор, Сады в цвету, изгибы рек, Озёр безмолвных синий цвет… Здесь дышится мне так легко. Тут отчий дом, уют, тепло. Любуюсь я тобой всегда Родная сторона моя!                                 20 мая 2016г.

Продолжить чтение

Спадчына (Мікалай Пятровіч Іваноўскі)

– Што-небудзь напішы і ты Нам пра Мастоўшчыну, Масты, – Прасілі нейк сябры за кавай, – Мясцінам нашым будзе слава. Нас павяла дарожка-сцежка Туды, дзе крочыла Ажэшка. Дзе Цётчын спеў ляціць праз леты, Забыць не змогуць людзі гэта. Тут Явара бадзёры кліч – Чытае вершы з Мінявіч. Прыпомняць справы людзі, продкі, Зямелькі талент – самародкі. Хоць Нёман шмат нясе вады, Ларысы Геніюш сляды Не затаптаны, не замыты, Зямлёй Мастоўскай апавіты. Кружыў Міхась Арол над Стругай, Калі барозны сошкі, плуга Давалі грамату часцей, Вучыў ён мове тут дзяцей. У “Нашай ніве”, як Купала, Ён друкаваўся і нямала. І Багдановіч, крытык першы,…

Продолжить чтение

Пра цябе свае вершы складаю (Людміла Гайдаш)

Мастоўшчына, цвіці і радуй нас сваімі святамі, Сваімі перамогамі, працоўнымі людзьмі, Разумнымі падлеткамі, прыгожымі дзяўчаткамі, Усмешкамі дзяцей і шчодрасцю душы. Ты працавала многа і нястомна, Ад года ў год усё прыгажэла і цвіла, Як многія, преажыла нямала гора, Гарэтная зямелька ты мая. Зямля мастоўшчыны цярпела многа болю, Ад вёскі Шчара засталіся каміны, У нас свая Хатынь – ёсць вёска Княжаводцы – І ў кожнай хаце свае страты ад вайны. Ты сколькі сваіх хлопцаў пахавала: Айчынная, Аўган, Чачня і ў мірны час Яны заўсёды былі ў першым строі, Не падвялі цябе, Не здрадзілі ні раз. Будуецца жыллё, А вуліцы ў кветках,…

Продолжить чтение

Любімай Мастоўшчыне (Вера Пашкевіч)

Няма без зорак неба, Без берагоў ракі. Няма і чалавека Без роднае зямлі. Калісьці нарадзіцца Пашчасціла і мне У краі, дзе бруіцца Крыніца па вясне. Дзе сенажаць гадуе Шматкаляровы збор Для татавай каровы І для маіх вянкоў. Пяе дзе бездакорна Над галавой жаўрук, Маленькі, непакорны, І не ляціць да рук. Дзе калыхае вецер Лістоту ў садах. Ён ужо даўно прыкмеціў Вядроных яблынь гмах. Любімы край і горад! А горад той Масты! Вы Нёманам узгадованы, Вы з Нёманам раслі. Вясною разліваўся І волатам праслыў, Дубоў высокіх твары Ты паласкаў і мыў. На лодках і паромах Дзяды прасталі пуць. Цяпер  ж мастамі…

Продолжить чтение

Мая Мастоўшчына (Зінаіда Біліда)

Мой родны кут, мая ты спадчына! Заўсёды ў сэрцы ты адна. Над дахам бусел дзе курлыча, Дзе льецца песня матчына. Дзе сцежка партызанская, Трава не скошана. Крывёю матухна-зямля Пластом заложана. У страшным полымі агню Ты не загінула. Заўсёды ў памяці людзей Адна-адзіная. Хай тут спяваюць жаўрукі, І стужкай Нёман ўецца. Жыццё хай будзе без вайны, І сонейка смяецца. Мая Мастоўшчына! Мой край! Расці, мужай, квітней, Мая ты любая старонка, Няма цябе мілей!

Продолжить чтение

Край мой Прынёманскі (Галіна Васілеўская)

Край мой Прынёманскі, светлы, лагодны, Нёман магутны і бераг круты. Ты на світанак вясновы падобны, Родныя здаўна стаяць тут Масты. Гай, дзе бярозкі шумяць і гамоняць, Вечныя сосны няўтольна гудуць. Роднае поле калоссем палоніць – Трэба часцей нам бываць з вамі тут. Я палюбіла шырокае поле, Жыта, што золатам шчодрым гарыць, Рэчку і лес, лугавое раздолле, Песню, якая ў небе звініць. І васількі – нібы зорачкі ў жыце, Весела, дружна смяюцца, цвітуць. Мне б расnварыцца ў гэтым блакіце, Край мой квітнеючы сэрцам адчуць!

Продолжить чтение