Мір (І. Навуменка)

Кружыць бусел над вёскай Стральцы, Аглядае прасторы палеткаў, Погляд мой, да яго даляці, Да зямлі, да вясны, да падлеткаў. Ім наш шлях на зямлі прадаўжаць, Ім памылкі спраўляць і сумненні. Сеяць ім наша жыта і жаць. Працаваць і вучыцца сумленна. Толькі б мір панаваў на зямлі. Толькі ветры спакойныя дзьмулі. Толькі б кветкі і сэрцы цвілі – А астатняе мы дабудуем.

Продолжить чтение

Вёска мая дарагая… ( І. Астапенка)

Вёска мая па-над лесам, Яблыні, вішні, дубок. Хата пад шыферам, з цёсу, Рэчка Зяльвянка, млынок. Побач пагоркі, узлескі, Роднае поле, лугі. Мілая вёсачка Пескі, Бацькаў куток дарагі. Песні дзяўчат вечарамі, Зорнае неба, дымок. Белы туман над палямі, З вёскі-дарог вузялок. Мне ўсё з дзяцінства тут міла, Клёны, бярозкі, лугі. Што за чароўная сіла Цягне ў куток дарагі? Колькі б я вёсак не бачыў, Колькі б станіц, гарадоў, Толькі табе лёс прызначыў Сэрца маё і любоў.

Продолжить чтение

Нацавічы (Т. Бібіла)

Няма на свеце прыгажэй Маленькай вёсачкі мае, Тут наймілей, найдаражэй, У небе жаўранак пяе. Тут халадней вада крыніц, Ярчэй у небе сонца свеціць, Тут непаўторны бляск зарніц Бывае толькі ў леце, Дзе б я далёка ні была, Заўжды ў сэрцы застаецца Малая вёсачка мая, Што Нацавічамі завецца.

Продолжить чтение

Мілявічы (А. Кавалевіч)

Я зноў ад шчасця сам не свой – Збылася мара запаветная: І зноў любуюся табой, Мая ты вёска – ява светлая. А навокал такая ціш І пах няскошанай аселцы! Як зачарованы, стаіш, Што гэта ты, вачам не верыцца. Усё тут змалку люба мне: І сіні дым, што па-над хатамі, І клёкат бусла на гумне, І луг, і поле, і аратыя. Праз тоўсты занавес гадоў, Што зніклі птушкаю імкліваю, Шукаю босых я слядоў Свайго дзяцінства сіратлівага. Яму крычу: а-у, а-у! Махаю ветліва хусцінкаю, Ды толькі росы на траву Кладуцца буйнымі слязінкамі… Жыві, іскрыся, вугалёк, У сэрцы песняй неўміручаю, Маёй Радзімы вугалок,…

Продолжить чтение

Старажытныя Гудзевічы (Рыта Траццяк)

Бурчыць Бурчак  пра нешта, Шапочуць вербы ля ракі. Тут човен плавае спрадвечна І б’юць хвастамі шчупакі. Вятрак над вёскаю пануе, Крухмальня дзень і ноч гудзе. Ласкавы ветрык твар цалуе, Кута мілей няма нідзе. Тут дызаль меле і вальцуе, Разносіць вецер кветак пах. На скрыжаванні шлях вартуе Стары будынак воласць-гмах. І бэз схіліўся над дарогай, І дуб стаіць тут векавы. Суніц ля сцежкі многа-многа І мора кветак ды травы. Тут школа лепшая ў павеце, Гасцінец стужкаю ўецца. Няма мілей сяла на свеце, Чаромха, ліпа, бэз смяецца. Царква красуецца на ўзгорку, Лясочак туліцца ў нізіне. Чуваць тут беларускую гаворку, Народ працоўны наш…

Продолжить чтение

Гудзевічам (Кацярына Ралейнік )

Гудзевічы, вёска чарадзеяў! Шмат вякоў на свеце ты жывеш. Многа ў цябе было падзеяў, Ясьмінам і мальвамі цвіцеш. Тут яцьвяг калісці сеяў жыта і авёс, А захопнікі знішчалі нашу мову. Шмат пакут дзядуля перанёс, Ён быў верны свайму слову. Бэз прад ім у даўгу не застаецца, Свой чароўны пах і кветкі аддае. Песня жаўрука, бы рэчка, уецца І даруе шчыра нам яе. Тут зубры магутныя рыкалі, Лось глядзеў з Сувацкае гары, Дзікі жалуды сабе шукалі І блукалі дзесьці ў гушчары. І магутныя дзядулі-ветракі Беспрыпынна век свой працавалі, А жылі яны каля ракі, Верацейкай, што здаўна назвалі. Бровар дзень і ноч…

Продолжить чтение

Гудзевічы (Марына Багдан)

Ёсць вёсачка на свеце У кожнага свая. Мая ў бэзу цвеце, Чаруе ўсіх яна. Бо Гудзевічы нашы Як у бэзавым вянку. Тут рэчанька бруіцца І хаты ў вішняку. Бо Гудзевічы бачу Я нават у моцным сне: Яны ля рэчкі, ставаў, Як мама, песцілі мяне. І дзе я жыць не буду, Успомню луг і гай. Ніколі не забуду Мой родны, любы край.

Продолжить чтение

Гудзевічы (Аксана Кажэцкая)

Мая  вёска любая, Ты стаіш у красе. Пчолка гаманлівая Збірае мёд сабе. Рэчачка прыгожая У лузе ўсё бурчыць. Птушачка вясёлая, Як званок звініць. Клёкат нас буслілы Ласкаю чаруе. Гроначка каліны Пурпур нам даруе.

Продолжить чтение

Любімы сэрцу куточак (Яніна Літавар)

Ёсць у Мастоўскім раёне Вёсачка Галубы, Родны сэрцу куточак, любы і дарагі. Ты для нас, як маці, дарагая, Любая, адзіная на свеце. Помніш, ты заўжды нас сустракала. Мы збіраліся да цябе, твае ўсе дзеці. У цябе была калісьці школа. Сельсавет, праўленне нашага калгаса. Быў і клуб, і музыка, і песні. І было ў школе многа класаў. Ты была такою прыгажуняй, Велічнай і важнай, маладой. Што ж з табой гады зрабілі? Стала ты зусім-зусім сівой. Бачу я, ты вельмі пастарэла, Ёсць пустыя ў цябе дамы. Зараслі дарожкі каля хатаў, Плот нямоглы пахіліў слупы. Многа год прайшло, а не магу забыць я….

Продолжить чтение

Мая вёсачка Вайнілавічы (Аліна Тарарук)

Чаму глядзіш з дакорам  услед. Сяло маё ля азярынкі? Я не надоўга, зноў вярнуся, Не раз яшчэ сустрэнем  вечарынку. Тым бальшаком, што ў вербах гнуткіх, З табой навекі мы спавіты. Здаўна жыве народ тут ветлы. На зайздрасць дбайны, працавіты. Жыццё калісці тут кіпела, Ліліся песні, смех дзявочы, Даўно падворкі апусцелі, Прыгорбіў хаты лёс сірочы. Няўжо спакойна вам там спіцца, Нашчадкі гэтых хат пустых, Няўжо ні разу не прысніцца Цяпло бацькоўскіх хат старых? Няўжо не кліча вас Радзіма Жытнёвым пахам каласоў? Няўжо ў цяжкую хвіліну Не цягне вас да хат, дамоў? Паверце мне: мы ўсе патрэбны Зямлі дзяцінства і бацькоў. Давайце…

Продолжить чтение