Мастоўшчына цвіці і радуй нас сваімі святамі,
Сваімі перамогамі, працоўнымі людзьмі,
Разумнымі падлеткамі, прыгожымі дзяўчаткамі,
Усмешкамі дзяцей і шчодрасцю душы.
Ты працавала многа і нястомна
Ад года ў год ўсё прыгажэла і цвіла
Як многія перажыла нямала гора
Гарэтная зямелька ты мая.
Зямля Мастоўшчыны цярпела многа болю
Ад вёскі Шчара засталіся каміны
У нас свая Хатынь – ёсць вёска Княжаводцы
І ў кожнай хаце свае страты ад вайны.
Ты сколькі сваіх хлопцаў пахавала
Айчынная, Аўган, Чачня і ў мірны час
Яны заўсёды былі ў першым строі
Не падвялі цябе, не здрадзілі не раз.
Будуецца жыллё, а вуліцы – ў кветках
Толькі жыві, толькі рабі, толькі спявай
І праца кожнага патрэбна безумоўна
Каб праслаўляць Мастоўскі родны край.
Сябрамі не абдзеляны ніколі
Умеем мы сустрэць, умеем частаваць
А першыя Мастоўскія дажынкі
Заўсёды з гонарам мы будзем успамінаць.
Мы ганарымся пераможцамі ў спорце
Ад хваляў Нёмана яны на міравы алімп узышлі
Мастоўскія грабцы на байдарках і каное
Праславілі імя сваёй зямлі.
Мастоўшчына багата спевакамі,
Танцорамі, музыкамі, майстрамі
Калі на святах песня “Ярыцы” гучыць
То ўся зямля Мастоўская звініць.
Я зычу табе радасці і шчасця
Каб ты не знала ліхалеццяў і вайны
Каб нараджаліся і вырасталі ў шчасці дзеці
Як васількі ў жыце красавалісь у жыцці.