Багатырэвічы (Ірына Данік)

Ах, якія прасторы

Каля гэтай ракі!

Тут лясы – нібы горы

І высокі блакіт.

Жыта ціха красуе,

Нёман хутка плыве,

І на хвалях красуня

З тых вякоў устае.

Колькі год мінавала,

Колькі дзён уцякло.

Што было – адпалала

Першацветам вакол.

Толькі вёска над небам

Застаецца стаяць,

Бо на свеце нам трэба

Жыць, любіць і спяваць.

Уецца цёплая сцежка

Аж да самай вады.

І, здаецца – Ажэшка

Выйдзе раптам сюды.

Усміхнецца, прытуліць

Да грудзей васількі,

І пакоціцца з вуліц

Смех яе да ракі…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *