Азёркаўскія вячоркі (Аліна Тарарук)

                     (Самадзейным артыстам калгаса “Шчара”)               

Вось дык танцоры!

Вось дык танцоркі!

Хто выступае?

Вядома , Азёркі!

Потым на сцэне

Пакажуць калядкі.

Таўкуць мак у ступе,

Пякуцца аладкі.

З павагай сядаюць

За столік кляновы,

Пра жыцейка, лецейка

Льецца размова.

Каб жыта радзіла,

Гарох ды капуста,

Каб у хаце заўжды

Была хлеба луста.

Каб сонца свяціла,

Іскрыліся зоры,

Каб жыта ў амбарах

Ляжала, як горы.

А потым дзяўчаты

На дровы гадаюць.

Адна адной долі

Шчаслівай жадаюць.

Вось гэдак калісьці

Бабулі гадалі,

Праз хаты ды стрэхі

Абутак кідалі.

Пяклі яшчэ пышкі

Ды сыпалі зерне.

Кахалі-любілі

Суджаных верна.

Смеху, тых жартаў,

Той весялосці,

Здаецца, што стрэлася

тут з маладосцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *