Старажытныя Гудзевічы (Рыта Траццяк)

Бурчыць Бурчак  пра нешта,

Шапочуць вербы ля ракі.

Тут човен плавае спрадвечна

І б’юць хвастамі шчупакі.

Вятрак над вёскаю пануе,

Крухмальня дзень і ноч гудзе.

Ласкавы ветрык твар цалуе,

Кута мілей няма нідзе.

Тут дызаль меле і вальцуе,

Разносіць вецер кветак пах.

На скрыжаванні шлях вартуе

Стары будынак воласць-гмах.

І бэз схіліўся над дарогай,

І дуб стаіць тут векавы.

Суніц ля сцежкі многа-многа

І мора кветак ды травы.

Тут школа лепшая ў павеце,

Гасцінец стужкаю ўецца.

Няма мілей сяла на свеце,

Чаромха, ліпа, бэз смяецца.

Царква красуецца на ўзгорку,

Лясочак туліцца ў нізіне.

Чуваць тут беларускую гаворку,

Народ працоўны наш не згіне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *