Ёсць у Мастоўскім раёне
Вёсачка Галубы,
Родны сэрцу куточак,
любы і дарагі.
Ты для нас, як маці, дарагая,
Любая, адзіная на свеце.
Помніш, ты заўжды нас сустракала.
Мы збіраліся да цябе, твае ўсе дзеці.
У цябе была калісьці школа.
Сельсавет, праўленне нашага калгаса.
Быў і клуб, і музыка, і песні.
І было ў школе многа класаў.
Ты была такою прыгажуняй,
Велічнай і важнай, маладой.
Што ж з табой гады зрабілі?
Стала ты зусім-зусім сівой.
Бачу я, ты вельмі пастарэла,
Ёсць пустыя ў цябе дамы.
Зараслі дарожкі каля хатаў,
Плот нямоглы пахіліў слупы.
Многа год прайшло, а не магу забыць я.
Сэрца маё рвецца да цябе.
Любая, ты для мяне крыніца –
Глыток чыстай і жывой вады.
Дзякуй, вёсачка і мамачка, за вёсны,
За дзяцінства дзякуй і за маладосць.
Дзякуй за чаканне, дзякуй за цярпенне,
І яшчэ за тое, што вы ёсць.