Мая вёсачка Вайнілавічы (Аліна Тарарук)

Чаму глядзіш з дакорам  услед.

Сяло маё ля азярынкі?

Я не надоўга, зноў вярнуся,

Не раз яшчэ сустрэнем  вечарынку.

Тым бальшаком, што ў вербах гнуткіх,

З табой навекі мы спавіты.

Здаўна жыве народ тут ветлы.

На зайздрасць дбайны, працавіты.

Жыццё калісці тут кіпела,

Ліліся песні, смех дзявочы,

Даўно падворкі апусцелі,

Прыгорбіў хаты лёс сірочы.

Няўжо спакойна вам там спіцца,

Нашчадкі гэтых хат пустых,

Няўжо ні разу не прысніцца

Цяпло бацькоўскіх хат старых?

Няўжо не кліча вас Радзіма

Жытнёвым пахам каласоў?

Няўжо ў цяжкую хвіліну

Не цягне вас да хат, дамоў?

Паверце мне: мы ўсе патрэбны

Зямлі дзяцінства і бацькоў.

Давайце ўсе з любых дарог

Мы зноўку вернемся дамоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *