ТЫТУНЬ – НЕ СЯБАР
Два сябры, Алег і Коля,
У адным жылі двары.
Дружба моцная даволі,
Што ўжо тут ні гавары.
І заняткі дзеляць разам:
Вось Алег на скейце мчыць,
Коля тут як тут адразу,
Бо сяброў не разлучыць.
У гуртку пры школе Коля
Клеіць спрытна караблі.
Лайнер і Алег адолеў,
Бо сюды ж удвух прыйшлі…
Час ідзе… Хлапцы-падлеткі
Памужнелі, падраслі.
І ў сямнаццаць год улетку
Іх дарогі развялі:
ў дактары падаўся,
І жыцця здаровы лад
Выбраў і не сумняваўся,
Што ў яго такі расклад.
Што ж Алег? Змяніўся з часам
(За баранкай дзень пры дні),
Стаў да тытуню ён ласы,
А да спорту ён — ані!
Зубы жоўтыя ў шчарбінах.
Нездаровы шэры твар.
Хворы з выгляду мужчына:
Курыць дзесяць год запар.
Голас так хрыпіць, што кола,
І задышка ўсё мацней.
— Не куры, — прасіў Мікола.
Той і слухаць не хацеў.
У свае няпоўных трыццаць
Наш Алег — нібы стары.
Не жадае ён спыніцца
Што яму ні гавары.
Так, тытунь з сяброў не лепшых:
Кашлем лёгкія здушыў.
Апусціў герой наш плечы,
У лякарню ён пабрыў.
Доўга з тытунём Алежка
Вёў нябачную вайну:
Ён марудліва, няспешна
Мяў цыгаркі — не адну.
Каб спагнаць спакусу гэту,
Пра заганнае забыць,
Узімку плаваў, бегаў летам,
Бо здароўе не купіць.
І з Алегам побач — Коля
(Без падтрымкі тут ані):
— Цыгарэтам — не! Даволі!
Ад сябе ты іх гані,
Імі сэрца не спатоліш,
І душу не разаўеш,
Лепш, — сказаў разважна Коля,
— Ты марозіва паеш!
ЯНКУ КУПАЛУ
Я сустрэўся з табой на ― Кургане,
Каб нам разам ісці па зямлі,
Любавацца вясеннім світаннем,
Удыхаць пахі свежай раллі.
Пасядзець ля хаты ў Вязынцы
І ― Жалейкі паслухаць спеў:
Словы льюцца, хаваюцца, дражняцца…
Я заслухацца імі паспеў.
І, здаецца, здалёку чую:
-Азірніся! ― А хто там ідзе?
Хто ўслаўляе мову святую,
Якой больш не пачуеш нідзе?
Нам яна перададзена ў ― Спадчыну,
І ― Нікому яе не зламаць,
Бо ― Адвечная песня матчына
Ў час любы будзе горда гучаць.
І не будзе ― гняздо раскіданым,
Ні за што не заплача душа,
Зоркі ўспыхнуць над краявідамі,
Быццам кропелькі, задрыжаць.
Мы не станем з табой ―Тутэйшыя,
Бо ад сэрца пачуцці ідуць.
Хай звіняць нашы словы лепшыя
І да лепшага нас вядуць…
Я ж сустрэўся з табой на ―Кургане,
Каб прайсці тваім “Шляхам жыцця”,
Бо пад час веснавога світання,
Нібы птушкі, думкі ляцяць.
КРАЙ МОЙ РОДНЫ
Край мой радзімы – бацькоўская хата:
Рэкі, азёры, лясы і палі.
Заўсёды сябрамі ты будзеш багаты
Толькі на любай сэрцу зямлі.
Полацк і Тураў, Міндоўг і Рагнеда…
Хуткая Свіслач ды Нёмана сінь…
Песні бабулі і прымаўкі дзеда
Поля жытнёвага ціхая плынь.
Пушчы старыя й магутныя зубры.
Клін журавоў у нябёсах ляціць.
Люд працавіты. Добры і мудры.
Як мне краіну сваю не любіць?!
***
Я хачу прайсці ў жыцці
Самай лепшай сваёй дарогай.
Час, як ведаем, хутка ляціць,
А паспець трэба вельмі многа.
І пакінуць такія сляды,
Каб не сорам было азірнуцца
І тварыць, пакуль малады,
Пакуль сілы ўвысь імкнуцца.
Безупынна ўносіць уклад
Справай добрай, заўсёды новай.
Не вяртацца з дарогі назад,
Хай чужой, хай зусім невядомай.
Светлай будучыню каваць,
Уздымацца да самых вяршыняў.
Мовай роднаю край услаўляць,
Шчырай, цёплаю і адзінай…
Я хачу прайсці ў жыцці:
Добры след свой пакінуць навекі.
Кветку шчасця нарэшце знайсці,
Стаць карысным для ўсіх чалавекам.
* * *
Зноў горад будзе ―фестываліць,
Сыночку сёння я сказала.
Не зразумеў маленькі, мабыць
Падзея ж гэтая цікава.
А фестываль таксама свята?
Адказу ад мяне чакае.
Прыедзе к нам гасцей багата,
З усіх куточкаў завітаюць.
Такая наша ўжо краіна,
Якую кожны лічыць домам:
Тут побач рускія, грузіны,
Палякі, латышы… Вядома,
Ва ўсіх ёсць чым здзівіць суседа,
Гасціннасць выказаць спаўна.
Завуць на шумную бяседу
Ад раніцы і дацямна.
Цыганы з песняй карагодзяць,
Азербайджане ў бубен б’юць…
Бывае, часу і не хопіць
Ва ўсе падворкі зазірнуць…
Ды што казаць? На гэткім свяце
Лепш трэба пабываць самому.
Адтуль духоўнае багацце
Ты возьмеш, сапраўды, дадому.
Мы сталі месяцы адлічваць:
На чэрвень толькі б не забыць.
У календары чырвонай лічбай
Той дзень здалёку зіхаціць.