Стихотворение для моих внуков
(всё так и было, как написано)
Бліны
Бабуля ўжо пячэ бліны
Якія смачныя, духмяныя яны,
Бягуць унукі са двара
І мне бліна і мне бліна.
Руслан тут голас падае
“Я першы сказаў слова мне!
І першы блін належыць мне!”
Тут Віця “Крыху старэй я за цябе
Дык першы блін належыць мне”
Ілья тут не стрываў, пачуўшы гэты крык
“Дык я старэй за вас усіх”.
Такі пачаўся крык у хаце…
А першы блін дастаўся Каці.
Другі вядома Лене
Тут хлопцы сціхлі на імгненне
Бо бачаць, што бліноў так многа,
Што можна частаваць любога.
Ці сябар зойдзе, кот, сабака
Бабулі ад усіх падзяка.
Унукі падрастаюць, амаль дарослыя яны
А мне не трэба многа, каб помнілі бабуліны бліны.
Унукі, у кожнага свой лёс, свая дарога…
Няхай ім будзе шчасця многа,
Добрых сяброў і многа грошай
Жадаю долі ім харошай.
А самае галоўнае ў жыцці,
Каб сталі добрымі людзьмі.
Каб помнілі Кулёўшчыну
І рэчку Верацейку.
І лес, стаяць там сосны
Бы салдаты ў страю
І вельмі важна, каб не забылі
Мову родную сваю.
2008 г.
Кулёўшчына, мая Радзіма.
Кулёўшчына, мая Радзіма
Мой родны кут.
Мае бацькі, дзяды, усе родныя
Спрадвеку пражываюць тут.
Жыццё было, успомніць трэба
Аб гэтым цяжка ўспамінаць,
Каб не сядзець сям’і без хлеба
Шмат давялося працаваць.
Ды праца што, з малога прывучылі да яе.
А вось вайна, дык гэта катастрофа…
Няхай дзяцей, унукаў, праўнукаў
І ўсіх людзй міне.
Рассеяліся нашы куляўшчане
Па ўсёй зямлі,
Хто мёртвым ляжыць на чужбіне,
А хто жыве.
Гады праходзяць хутка, хутка
Бы тыя дні, чыё прозвішча Улановіч.
У Кулёўшчыне шукайце карані
Мае аднавяскоўцы.
У памяці маёй вы ўсе жывыя,
Прыгожыя і маладыя.
Не лёгкі вам дастаўся век.
Вайна, не простыя
Пасляваенныя гады
Ды з вёскі вы не збеглі нікуды
Калгас стваралі.
Сваю зямлю, прылады працы,
Коней, усё ў калгас аддалі.
І працавалі, працавалі
Кармілі увесь свет.
Самі багатымі не сталі.
За вашу працу вам
Працадні пісалі.
Ды ў канцы года
Вельмі мала што на іх давалі.
Цяпер у вёсках жыць па іншаму
Ужо сталі, ды вы,
Першапраходцы, вам было
Найшмат цяжэй, вам абеліскі
Трэба каб стаялі.
1994 г.