Стихотворения Халупы Д.Л.

Верш, прысвечаны Кандратовічу Віктару

Ідзеш дарогай

Колас долу гнецца,

Там буракі і бульба

Сонейку смяецца.

Пытаю ў людзей:

— Хто тут працуе?

— Дык гэта сын Антона

Віктарам завецца, усё у яго ўдаецца.

Умее з сонейкам ён гаманіць,

Ветрык уладкуе,

Дожджыка папросіць пакрапіць,

Расліны на палетках умацуе.

Людзям умее ён дапамагчы:

Хто просіць поле заараць,

Ці бульбу пасадзіць,

Жука з бульбы прагнаць

І рост раслінам даць.

Такі вось Віктар наш!

Хай Бог яго мілуе.

Здароўя дасць

І ўсё ў жыцці шанцуе.

                                            2018 г.

Беларусь

Бярозавы гай, лес і поле.

У небе жаўрук трэль вядзе.

Хлапчук і дзяўчынка бягуць сёння ў школу.

Жыццё ў нас мірнае ідзе.

Тут праца кіпіць дружна ў полі,

Камбайн жыта жне.

А там дзесьці бульбу капаюць.

Жыццё не сціхае, ідзе.

За шчасце змагаліся продкі мае

Я табой, Беларусь, ганаруся,

Радзіму сваю бераглі, як маглі,

За іх і цябе, Беларусь, я малюся.

                                               2016 г.

Вёска мая

Вёска мая!

За цябе мне няма даражэй:

Тут і сонца ярчэй за ўсё свеціць,

Тут і птушкі пяюць весялей.

І дзе б я не быў

У сваю вёску вярнуся,

Бацькоўскаму дому свайму пакланюся.

Тут дзяцінства прабегла маё трапяткое.

Яно незабыўнае, вечна жывое.

У буру, мяцеліцу ці завіруху

Мне з табой, мая вёска, цяплей.

Я дзякую лёсу, я дзякую Богу,

Што вёсачка наша жыве.

Тут добрыя, чуйныя людзі жывуць,

Працуюць на ферме, ці ў полі

І вёску сваю…

Не загубяць ніколі.

                                           2015 г.

Дзякуй за мір

Прыгажосць цудоўная бывае раз у годзе.

Цвітуць сады ў прыродзе,

Блакітнае неба і яркае сонца

Настрой уздымаюць бясконца.

Тады ў далёкім сорак пятым

Бацькі святкавалі перамогу,

Вярталіся ў родны свой край.

І смутак, і слёзы сустрэчы

Развейваў іх сам месяц май.

Тут хлопец сустрэўся з дзяўчынай,

Якая чакала яго.

Малілася Богу яна, варажыла,

Каб куля на фронце мінула яго.

Тут жонка сустрэлася з мужам,

Трымала дзіця на руках,

Яны патанулі ў абдымках,

Бо шчасце было ў іх руках.

Адна ўсё стаяла, чакала.

Ад слёз скаланулася ўся.

Яе не вярнуўся, загінуў,

Бо доля такая была.

Радзіму сваю бараніў ён,

Каб мы тут спакойна жылі,

Каб дзеці вучыліся ў школе,

Каб нівы ўраджаем плылі,

Каб наша зямля ў Беларусі

Не ведала болей вайны.

                                          2010 г.

Жытнёвае поле

Жытнёвае поле, іду я сцяжынкай

І колас чапаю рукой,

А тут васількі паабапал сцяжынкі.

Любуюся іхняй красой.

А там на ўскрайку камбайн жне ужо жыта.

Не то, што калісьці жанчына — сярпом.

Пяклася на сонцы, спіну надрывала

За гэтым святым каласком.

Жыццё — гэта жыта,

Гэта словы святыя, гэта хлеб залаты.

Хлеб у народзе быў заўсёды святы.

З боханам хлеба сватоў сустракалі,

Жыццё ладкавалі, у дарогу хлеб бралі.

Калі нам прыйшлося куды-небудзь ехаць,

Маці хлеб святога лажыла ў кішэнь.

Добра нам жадала і ў думках казала:

-Хай Божа цябе зберажэ!

                                                   2015 г.

Обсуждение закрыто.