“Ой, да за тою цёмнаю гарою”.
Ой за тою гарою
Да цёмна хмара прыйшла
Да на нас. Нісчасных
Вайна надышла.
Гэта вайна
Да была нам велька бяда
Адняла ручачкі, адняла дзетачкі,
Адняла ўсе нашы кветачкі.
Ах ты вайна, вайна праваліся,
А ты немец хоць у землю ўтапіса
А нашых сыночкаў назад вярні,
Каб жылі мы ўсе, у адной сям’і.
Забраліся ночкай
Да выдралі вочкі,
Да матка сляпая
Ходзіць дзетак шукая.
Як ждала, та казалі, стало
Крушэня стало,
Да матчына сэрца яно абарвалі,
Бегалі, крычалі крушэння шукалі,
А яна нас мінавало
Потым цераз некаторы час
Засвяціла сонейка, да ў маё сэрдайка.
Гэта было не сонейка,
А ўзышла зорачка,
Зорачка ўзышла
Ды ў маю хатку прыйшла.
Верш – ІІ
Хадзіла маладая – маладзютка
Хадзіла жабравала і для сваіх
Дзетак хлеба па кусочку збірала.
А мы ў яе пыталі
Дапытацца не маглі
Бо яе вочы
Поўны слёз былі.
Мы яе прымалі, гасцілі
Чым маглі
Бо ўсе мы самыя такія былі.
Трохі почакаўшы
У сібе яна прыйшла
І нам расказала,
Чаму з дзеткамі у свет пайшла.
Родная яе сястра
Забрала ад яе мужа і
Ад дзетак бацька.