Стихотворения Тарарук А.П.

Калыханка вёсцы

Адрадзіся, вёска,

Песнямі матулі.

Нарадзіся, вёска,

Люлі, люлі, люлі!

Чаму так пусцеюць

Сады і падворкі?

Чаму гэтак мала

Лічыць моладзь зоркі?

Кажуць, цяжкавата

Жыць тут, працаваці.

Мы ж не марсіяне,

Нам зямелька —  маці.

З гэтым не згаджуся

У жыцці ніколі.

Радасць – асалоду

П’ю ў жытнёвым полі.

П’ю сасновы водар —

Блізка нас і рэчка.

Жыта пабялела.

Выспела парэчка.

Бусел папраўляе

На ліпе буслянку.

Неба — сінь такая

Чыстае як шклянка.

Кіну кліч я звонкі

Хлопцам і дзяўчатам

Дадому вяртацца —

Спраў тут так багата.

Патрэбны даяркі

Пастухі, шафёры —

Вось тады напэўна

Звернем разам горы.

Адрадзіся, вёска,

Матчыным напевам

Адрадзіся, вёска,

Сэрцам адбалела б.

                 1986 г.

Гамоніць пушча

Гаманіла пушча.

Пушча-партызанка.

Гаманіла пушча

З ранку-пазаранку.

Гаманіла пушча

Над жытнёвым полем

Гаманіла з дрэвамі

Над зямным прыволлем.

Аб чым гоман звонкі,

Аб чым песня тая,

Пучша – партызанка,

Пушча векавая?

Прыняслі мне ветры

Такую навіну:

Едуць ветэраны

З усяе краіны.

Усім лясным сцяжынкам

Нізка пакланіцца,

З гаючых крынічак

Вадзіцы напіцца

Што лячылі раны,

Што іх ратавалі,

Што ворагаў – гадаў

Біць дапамагалі.

Крочыць май у кветках

Па ўсёй краіне.

Сабірае памяць

Ля брацкіх магілаў.

Слёзы не хавайце,

Сэрцы адчыніце,

Ля Курганаў Славы

Кветкі палажыце.

Ордэны, медалі

Зіхацяць на грудзях,

Паклон зямны, нізкі

Слаўным нашым людзям

За чыстае неба,

За буйныя зоры,

За яснае сонца

За зямлі прасторы.

Гамані ты, пушча.

Гамані ў полі.

Жывіце, людзі, у міры.

У шчаслівай долі.

                       1987 г.

 Радасць

Радасць выкуйце ў кузні,

Майстры – кавалі,

Ды рассыпце ў травах росных

Па ўсёй зямлі.

Хай узлятае песняй

звонкай

У высі да нябёс,

Помню я яе ў дзяцінстве

Бацька мне прынёс.

У мазолістых далонях

Той букет гарэў.

І не раз у жыцці – дарозе

Сэрца, душу грэў.

                         1987 г.

Раскіданае гняздо

Не адракайся, бусел,

хаты.

У тым няма маёй віны.

Тут людзі злыя

вінаваты —

Гняздо раскідалі яны.

За зіму сэрцам адхварэеш,

Вяртайся зноў у родны

кут.

Цябе сустрэць мы рады

будзем,

Цябе вітаць мы будзем

тут.

Я шчыра сэрцам адчуваю

Тваю вялікую бяду.

Павер, не словамі,

а справай

Табе ў ёй дапамагу.

Гняздо – падмурак мы

                            заложым,

На ліпу ўсцягнем барану.

І не адну яшчэ

сустрэнем

З табою ў квецені вясну.

                               1987 г.

Обсуждение закрыто.