Стихотворения Остапенко И.Я.

Ранак

Куст каліны сустрэўся сягоння,

Ён з усмешкай кіўнуў галавой

І з маленькіх зялёных далоняў

Серабрыстаю пырснуў расой.

А світанне іскрыцца ў даліне.

Тушыць зоркі ў небе зара,

Зачарованы ранішняй сінню.

Я стаю, хоць ісці мне пара.

Вось і сонца з-за лесу смяецца.

Твар мне лашчыць пяшчотна рукой.

А туман усё плыве, мне здаецца,

Белай коўдрай над роднай ракой.

Чутна птушак вясёлых гамонка.

Спеў зычлівы іх ужо не суняць…

З жыта ківаюць прыветна рамонкі,

Што кастром яркім побач гараць.

Вось касец выйшаў ціха з касою —

Яна ў сонечных промнях блішчыць,

І трава ўжо з крыштальнай расою

У пракосах духмяных ляжыць.

                                                  1977 г.

Ідзе восень                               

Ідзе восень ціха, хадою павольнай.

З пазалотай яркай бяроз і асін…

Ланцужком у небе далёкім і зорным

Цягнецца над лесам жураўліны клін.

Цягнецца шнурочкам і з вачэй знікае.

Пакідае край мой родны да вясны,

І дарожкі з лісцем вецер падмятае,

Нібы дворнік той убелены, стары.

Ідзе восень ціха, хадою павольнай.

Сыпле час ад часу дожджыкам малым.

А не — дык сустрэне ранкам усіх

                                         марозным;

Прывітанне першым ад самой зімы.

                                                 1977г.      

Ветэрану

Ліхалецце вайны ты

      прайшоў не адзін,

З перамогай вярнуўся

                         на гоні,

Сівізна-белізна, як той

                   сівы палын,

Затуманіла ўсе твае скроні.

Паў-Еўропы ў цяжкіх баях

                           ты прайшоў.

Зведаў смутак і час

                         адступлення,

А затым з перамогай

                у Берлін увайшоў.

Прынёсшы ўсім вызваленне.

Дык надзень гімнасцёрку

                   сваю, як раней,

На якой усе твае ўзнагароды,

Ты героем сягоння

            не толькі ў дзяцей —

Цябе помняць і знаюць

                                   заўсёды

І калі май усе расквеціць

                                         сады,

І адчуецца лета нямнога,

Тваё прозвішча ўспомняць

                                         тады  

сярод іншых у дзень Перамогі.

                                                          1977г.

Гвардзейцам пяцігодкі

Вы ў працы не знаеце стомы,

Справа спорыцца ў вашых руках,

Яна кожнаму сёння вядома

На заводах, палях, рудніках.

Ідзяце вы ўперад заўсёды,

Праца ваша — узор для другіх,

Вырастаюць рады з кожным годам

З лепшай змены сыноў дарагіх.

Стрэнеш кожнага ўсюды сягоння,

З вашай дружнай сям’і баявой,

Вы стараннем і працай узорнай

Множце славу краіны сваёй.

Не старэць вам без часу ніколі

Быць заўсёды бадзёрым, вясёлым,

На заводах, у шахтах, у полі

Заставацца заўжды маладым.

                                                1978 г.

Марозны вечар

Рызай срэбнай раздолле пакрыта,

Ад цішы замірае душа.

Неба зорнае зоркамі зрыта

З разліўнога як быццам каўша.

   А мароз весяліцца, мацнее,

   Халадзільнікаў сотні вязе,

   Сосны жаласна ў снезе калеюць,

   На адной стаяць босай назе.

Бор нахмурыў ссівелыя бровы,

Ён гамонку вядзе ля ракі,

То мароз яму грозны, суровы

Прычапіў да галін ледзякі.

   Звініць вечар бубенчыкам ціха,

   Палі дрэмлюць пад коўдрай снягоў.

   Маладзік, як хлапчук, які ліха

   Пайшоў з зоркамі ў танцы ізноў.

Вецер з комінаў дым падымае,

Прама ў зорнае неба нясе,

Дзе павольна зара дагарае

І знікае ў вячэрняй красе.

   Толькі я ў гэты вечар бадзёры,

   Хоць і векі зліпаюць у вачах,

   Мяне вабяць вячэрнія ўзоры

   І прасторы, што ў сініх снягах.

                                             1979г.

Невядомым

Не заслоняць дымы зноў

                         нам вочы,

Не закрыюць сабой

                         небасхіл.

Бачу вашы імёны і ноччу

Я на плітах салдацкіх магіл,

Вы стаіце на варце Айчыны,

Як стаялі ў той вогненны

                                          час.

Піянерскія сёння дружыны

Каравулы змяняюць за вас.

Вы навечна ў бронзе,

                                 граніце,

У ружовых, прывабных

                                 вянках…

Вам паклон наш за ўсё,

                          што зрабілі,

Што з адвагай ішлі вы

                                   ў бой

Вы Радзіму, як маці

                                 любілі

І нам мір адстаялі сабой.

                                     1980г.

Вялікі Кастрычнік

Шэсцьдзесят тры гады па планеце

Упэўненай крочыш хадой,

Каб жылі людзі вольна на свеце,

Каб усюды быў мір і спакой.

          Нарадзіўся ты ў цяжкім змаганні,

          Быў нялёгкім твой пройдзены шлях,

          Азараеш ты сонечным ззяннем,

         На шырокі нас вывеў прасцяг.

Твае зоры на вежах Крамлёўскіх

Клічуць уперад няспынна ісці,

Твае зоркі на шапках бацькоўскіх

Будуць вечна да славы вясці.

       Ты — на нівах шырокіх, багатых,

       У песнях звонкіх дзяўчат за сялом.

       Ты — у сэрцах руплівых аратых,

       За багатым сямейным сталом.

Самым першым падняўся ў космас

У блакітны, бязмежны прастор.

Бо надзейны твой звераны компас

Кліча нас да незведаных зор.

      У агнях мартэнаўскіх печаў,

      У стройным рытме заводскіх станкоў,

      Ты святлом незгасаючым, вечным

      Ўслаўляеш герояў-сыноў.

                                                         1980г.

Начлег ля кастра

Сціх навальнічных громаў раскат.

Палі, лясы да ранніх зор

Спяць непрабудным сном упокат,

Як спіць даўно калматы бор.

Адзін кастром утаймаваны,

Сяджу, нікога больш няма.

Гляджу, а блізка  на паляну

Упала зорачка старчма.

У Нёман маладзік глядзіцца

З галоўкай срэбнай у вянку.

Туман кудзеляю лажыцца.

Схаваў ад цемені раку.

А берагі палуюць хвалі,

Чароты звоняць, як у званок.

І шапкай ноч пакрыла хвалі

Згубіў дарожку вецярок.

Дзяркач дзярэ з патугай спорнай,

Сава кугукае : “Кугу!”

Іскры ляцяць як быццам з горна,

І неба выгнута ў дугу.

Салодкім сном усё спавіта,

А мне не спіцца аднаму…

І неба зоркамі расшыта,

Хто ўзор такі надаў яму?

                                           1980 г.

Обсуждение закрыто.