Стихотворения Маршалкевич Н.В.

Успаміны пра маці

Многа год жыву на свеце

На прыволлі ў вёсцы я

Ёсць даўно ўжо ў мяне дзеці

І ў іх – свая сям’я.

Усё часцей я ўспамінаю.

Быццам дзён тых не было.

Як была зусім малая,

Як было ў сям’і цяпло.

Як матуля і тата ў школе

Працавалі многа год.

Як прыходзілі са школы

І палолі агарод.

Бегла я на дапамогу

Каб хоць чым дапамагчы

У хляве даіць карову,

Свінням даць хутчэй харчы.

А на сотках спела бульба,

У калгасе — буракі.

Сена трэба на карову

Згрэбці хутка і звязці…

Многа працы маці, бацьку

Давялося парабіць,

А затым ісці ў школу

І дзяцей дабру вучыць…

Так, з дзяцінства прывучалі

Да вясковай працы ўраз

І яшчэ:Працуй у школе!

Мне далі яны наказ

Вось і сёння я працую

Ужо таксама многа год

Памяць аб бацьках шаную

Нясу добрае ў народ.

Скажу сёння: дзякуй маме

За навуку, за яе.

І ўсіх мам са святам павіншую

Жывіце доўга, мамы ўсе!

Новы год прыходзіць зноў

Новы год прыходзіць зноў

Разам усіх збярэ сяброў

Ёлку ўпрыгожаць у хатах

Прыгатуюць стол багаты

Падарункі падрыхтуюць

І любімым падаруюць.

Толькі бедны дзед Мароз

Зноўку адмарозіць нос.

Падарункаў вельмі многа,

І нялёгкая дарога…

Для яго ў гэта свята –

Трэба працаваць багата…

І на ранішнік паспець,

Там у шубе папацець.

Каб раздаць усім падарункі

І цукеркі, і ласункі…

Мне шкада старога дзеда,

Што працаваць у свята трэба…

Падарунак падрыхтую

І Марозу падарую

Няхай яму будзе прыемна,

Бо не працуе ён дрэнна!

Обсуждение закрыто.