Стихотворения Василевской Г.И.

Вясна

Раўчук цячэ ля маёй хаты,

Усё цвіце – вясна прыйшла!

Мы ўсе чакалі гэтай даты…

Чакалі сонца і цяпла.

Шчабечуць птушкі па-над дахам,

І промні свецяць усё ярчэй,

І новы дзень прыйшоў з узмахам…

Выходзь на вуліцу худчэй!

Ідзі да рэчкі, ідзі ў поле,

Глядзі, як залаціцца дзень!

Ты не пакінь яе ніколі –

Сваю зямлю, дзе продкаў цень.

Мая зямля

О, Беларусь мая, Радзіма!

Калыскай стала ты маёй.

Па сваіх ростанях вадзіла.

Не трэба мне зямлі другой.

Твой срэбны гоман весніх птушак

Звініць у кронах жывым званком.

Я чую пах расцвіўшай грушы

Гучнай вясною пад акном.

Кіпіць работа ў полі раннім,

Рупліва трактар кладзе зямлю.

Так праца спорыцца на стане.

Цвіці зямля – цябе малю!

Цябе кахаю я – прызнаюся,

Хачу с табою дзяліць усё.

І ў радасці с табою быць, і ў скусе,

Каб толькі мір быў над зямлёй.

Мая зорка

Я дзяўчынкай згубілася ў мроях,

Летуценна ішла па жыцці,

Мне свяцілі нябесныя зоры,

Шчасце марыла ў свеце знайсці.

Пакахала душою і сэрцам

Край свой, далі, прасторы яго.

Часта зменлівы дзьмуў вольны вецер

На дарогах юнацтва майго.

Апынулася хмарнаю ноччу

Я ў глыбінях няспыннай ракі…

Зорка ціха ружовая сочыць,

Быццам хоча крануцца рукі.

То самотна, то весела-шчасна

Над палеткамі сонца цвіце,

І гарыць мая зорка нязгасна –

Я ж блукаю, шукаю яе…

Яблынька

За хатай яблынька –

Мною пасаджана.

Сарвала яблык я,

Чырвоны, гладзенькі.

Звонку прыгожы быў,

Пакуль некусаны,

Ды ў сарцавіне згніў –

Не крануць вуснамі.

Знайду свой яблычак,

Моцны, здаровенькі,

Сяду на ганачак

Ранкам пад промнямі.

Сонца паднімецца

Над маёй хатаю,

Яблынька схіліцца –

Бы вінаватая.

Крыніца

Я над крыніцаю голаў схілю,

Як у люстэрку адбітак убачу,

Смагу крынічнай вадой наталю –

Сцюдзёнай,

                     празрыстаю,

                                                 смачнай.

Поглядам, сэрцам з Радзімаю быць,

Ранкам вясёлым з ёю смяяцца,

З Нёманам хуткім па хвалях палыць,

Роўняддзю ейных палёў любавацца.

Над краявідамі сонца блішчыць,

З лугам вітаецца, рэчкай і полем,

Ціхі санет над зямлёю гучыць

І напаўняе –

                     усё наваколле.

                                     2016 г.

Ветэранам

Ёсць яшчэ жывыя ветэраны,

Што прайшлі праз беды той вайны.

Яны часам тым былі абраны –

Дочкі Беларусі і сыны.

Ваявалі хлопцы і дзяўчаты,

Лютасным быў іх апошні бой.

Іх тады не стала, у сорак пятым…

Душы іх – над змучанай зямлёй.

Гінулі салдаты за свабоду

У той цяжкай жудаснай вайне,

І стагнаў пад гнётам край наш родны,

Дым сцяліўся ў спелай збажыне.

Смерць байцоў касіла ў час бітвы,

І лілася маладая кроў…

Не! Не здолеў нас пракляты Гітлер

Знішчыць, адабраць нашу любоў!

Не сцірае памяць болю дзён тых,

Ужо семдзесят гадоў прайшло,

А ў ва сне страляюць яшчэ гарматы

І ніяк не адпачыць душой.

Нізкі вам паклон наш, ветэраны!

Сэрца боль няхай пакіне вас,

Ды загояцца старыя раны,

Ваш агонь душы яшчэ не згас.

Перамога вамі нам здабыта

Дарагою цяжкаю цаной,

Шчодра каласіцца ў палях жыта,

Бусел мірна кружыць над зямлёй…

                                       2016 г.

Обсуждение закрыто.