Нёманскі прастор
О, асалода назіраць
Лісточкі весяляцца ўранні.
Праменні сонейка гараць,
Твар лашчыць ветрык пры спатканні.
Прыемна траўка шапаціць
І адражаецца нанова.
Святлом ваколіца бруіць,
І дрэвы ў вясновых строях.
З прычоскай пульхнаю вярба,
Нібы дзяўчына маладая,
Вакол зіхоткая гурба
Акацый белых ярка ззяе.
А першацветы ўсёй зямлі
Да бацькі-Нёмана збягаюць.
Пралескі дружна зацвілі.
Прастор мастоўскі так вітае.
2018 г.
Радзіма мая
Радзіма мая – гэта людзі:
Гасцінны і добры народ.
З суседзямі мірна мы будзем
Сябраваць не дзеля выгод.
Радзіма мая – гэта сонца,
Цудоўна мілуе зямлю,
Блакітнае неба – аконца,
Сінюткія хвалі ільну.
Радзіма мая – гэта мова,
Пяшчотай гучыць на зямлі,
Дзядоў маіх шчырае слова –
Багата ў радках цеплыні.
Радзіма мая, як дарога,
Знойдзеш у жыцці далячынь.
Перашкод сустрэнецца многа –
Ты дасягнеш вялікіх вышынь!
Радзіма мая, як паветра.
Ты дышаеш разам са мной.
Гасцей сустракаем прыветна
І птушак любімых вясной!
2018 г.
