Стихотворения Ковалевич А.П.

Сустрэча з сястрой

О, Марыя, Марыя,

Дарагая сястра!

Мы ўжо сталі сівыя,

Нібы попел кастра.

Жураўлямі ў вырай

Адляцелі гады.

О, Марыя, Марыя,

Колькі ў сэрцы нуды!

Помніш, смутак у хаце,

Што прынесла вайна?

Нашу родную маці

Пахавала яна.

Нібы вецер у полі

З адзінокай вярбой,

Сіратлівая доля

Нас спаткала з табой.

Звонкім рэхам грачыным

Маладосць адгула.

Нам матуляй Айчына

Дарагая была.

Нам пяшчоты дарыла,

Бласляўляла ў шлях.

Вытры слёзы, Марыя,

Што, як боб, на вачах.

О, Марыя, Марыя,

Не тужыць нам, а пець.

Хоць мы сталі старыя,

Нам душой маладзець

Падрастаюць у нас дзеці,

Нібы птахі вясны,

Мы ніколі на свеце

Не дапусцім вайны.

                                      1985 г.

Мілявічы

Я зноў ад шчасця сам не свой —

Збылася мара запаветная:

І зноў любуюся табой,

Мая ты вёска — ява светлая.

А навокал такая ціш

И пах нескошанай аселцы!

Як зачарованы стаіш.

Што гэта ты, вачам не верыцца.

Усё тут змалку люба мне:

І сіні дым, што па-над хатамі.

І клёкат бусла на гумне.

І луг, і поле, і аратыя.

Праз тоўсты занавес гадоў,

Што зніклі птушкаю імкліваю,

Шукаю босых я слядоў

Свайго дзяцінства сіратлівага.

Яму крычу: а-у, а-у!

Махаю ветліва хусцінкаю,

Ды толькі росы на траву

Кладуцца буйнымі слязінкамі…

Жыві, іскрыся, вугалёк,

У сэрцы песняй неўміручаю,

Маёй Радзімы вугалок,

Зарнятка буйнае, жывучае!

                                           1985 г.

Скарб дабраты

Згадаў я песні ля сяла

І словы пылкія, гарачыя.

У маю душу ты ўвайшла

І ўсё змяніла, перайначыла.

Увайшла, як сон, як новы дзень,

Як цуд, як мара запаветная,

Як яркі сонечны прамень,

Як ява, дзіўная і светлая.

У маю душу ты ўвайшла,

Як першы майскі дождж з грымотаю.

Ёй цеплыню, любоў дала

І ўсю напоўніла пяшчотаю.

І толькі ты, і толькі ты

Адна, адна таму прычынаю,

Што гэтым скарбам дабраты

Дзялюся я з людзьмі з Айчынаю.

Не гавары

Не гавары, што я стары,

Што шлях мой хутка скончыцца,

Яшчэ гудуць мае бары

І ўдалеч крочыць хочацца.

Яшчэ шумяць мае палі

Міронаўскай пшаніцаю,

Не адляцелі журавы

І захад свеціцца зарніцаю.

Не гавары, што я стары,

Хоць твар усеяны маршчынамі,

Яшчэ растуць мае муры

І дзеці — дужымі мужчынамі.

Яшчэ цвітуць мае сады,

Рукой уласнаю пасаджаны.

Няхай імчаць сабе гады.

Нібыта кулі, незаўважана.

Я смела крочу ўдалячынь,

Душой і сэрцам палымнеючы.

І не старэю ідучы

З краінай, вечна маладзеючай.

                                              1985 г.

Жыццё

Святое, дзіўнае, як казка,

Сваё адзінае жыццё,

Вы беражыце, калі ласка,

Аб ім пішыце з пачуццём.

Аб ім спявайце ўзнёсла, ветла,

Як пошум траў, як ветру,

Як дзіўны жаваранка спеў.

Блакіт азёр, рамонкі ў жыццё,

Квяцісты луг, грачыны гай —

Як зрэнку вока, беражыце

Адзіны свой савецкі край.

І за яго выратаванне,

Калі патрэбна, без вагання

Аддайце вы сваё жыццё.

                           1985 г.  

Каваль

Каваў мой бацька долю для сыноў,

Каб на ўсіх траіх яе хапіла,

Яле знянацку дзікім каршуном

Яе вайна ў кіпцюры схапіла.

І, цяжкі молат кінуўшы на дол,

Узяўшы ў рукі, бы ў ціскі, вінтоўку,

Пайшоў ён у бой за  Мінск і за Арол,

Як дзед хадзіў калісьці за Кухоўку.

У горане знішчальнае вайны.

Пад свіст шалёных куль і стогны мінаў

На полі бою бацькам і сыны

Кавалі долю для ўсёй Айчыны…

…Стаіць на варце бронзавы салдат,

Глядзіць удалеч пільна з  п’едэстала,

Нібы ў цісках трымае  аўтамат.

Каб долі мірнай на вякі хапала.

                                            1985 г.

Обсуждение закрыто.