Стихотворения Лучко Л.С.

Яблынька

Пасадзіў дзед яблыньку

У сваім саду.

Ты расці, прыгожая,

На радасць і пахвалу.

Цёплаю вясною

Прыбіралася хусцінкаю

З белаю каймою.

Прыляталі птушкі

Любаваліся яблынькай

Знізу да самага верха.

Вырасталі яблыкі

Вялікія, мядовыя.

Частаваліся суседзі

І людзі вясковыя.

Прыязжаюць унукі

З ранку да абеда

Смакуюць яблыкі

Успамінаюць дзеда.

                        2021 г.

Маміна хата

Маміна хата…

Была ты багата,

Цвілі кветкі,

Раслі садочкі.

Падрасталі прыгажуні

Чатыры дачкі.

А зараз хата

Стаіць адна.

Смуткуе зранку

Да самага цямна.

Калісьці мама

Гуляла з дачкою,

А зараз падворак

Зарос травою.

Пазарасталі

Сцежкі-дарожкі

Дзе хадзілі калісьці

Татавы ножкі.

Прыязджайце дзеці,

Прыязжайце ўнукі.

Беражыце хату,

Успамінайце маму,

Успамінайце тату.

                       2020 г.

Кахаю сваю вёску

Кахаю сваю вёску

І мясціны, дзе жыву.

Пахнуць кветкі на падворку,

А водар кружыць галаву.

Спяваюць птушкі ў садзе.

Гудуць трактары на палях.

Гуляе ветрык руплівы —

Такое хараство ёсць у нас.

Якія прыгожыя палеткі,

Збажына шуміць за сялом.

Працуе гаспадар там руплівы

Кандратовіч з сваёй сям’ёй.

Паважаю сваю вёску

І людзей, з якімі жыву.

Зазвоняць званы ў касцёле

Я хутка туды пабягу.

Я буду маліцца

І Бога прасіць,

Каб пад мірным небам

Мы доўга маглі яшчэ жыць.

                                     2018 г.

Любыя Масты

Жыву я на вёсцы,

Але прыязжаю сюды.

Вельмі прыгожы

Наш горад Масты.

Я душу і сэрца

Тут падлячу.

І з новымі сіламі

У вёску вязу.

Бусел дзіцячы

Узмахне нам крылом,

Жаўрук падпявае

І цёплы наш дом.

Трэба пабачыць,

А сэрцам пачуць,

Як горад спявае

І людзі жывуць.

Масты — гэта сэрца,

Масты — гэта сіла.

Хворых падлечаць,

Дзяцей не пакінуць.

Горад, як казка,

Горад надзей.

О, Божа вялікі,

Шануй тут людзей.

                       2012 г.

Як была я маладою

           байка

Як была я маладою,

Хацела замуж пайсці

І мужыка сабе знайсці.

Як стала выбіраць,

Як стала выбіраць,

Вам не расказаць.

Пятра, Ігнася,

Адама, Стася…

Быў у мяне Антось,

Але не браў ён мяне штось.

Сусед заляцаўся,

Але лазіць праз плот

Мяшаў яму жывот.

Сабакі забрахалі

І яго прагналі.

Лытка ні брыдка,

Кумпяк не быля як,

У грудзях круглавата.

Абыйсці, многа

Можна, што знайсці

Жыву я не бедна:

Ёсць даляры,

Ёсць чарка

Да чаркі шкварка.

У агародзе кветкі буяюць.

Людзі вяселле гуляюць,

А я сяджу, прынца чакаю.

Усё, усё у мяне – е,

Ніхто замуж не бярэ.

Ах, ты доля, долечка чубатая,

Ва ўсім ты, пэўна, вінаватая.

Але не, скажу вам не тая,

Гэта ўсё мая віна.

                                2010 г.

Нашы Масты

     песня

У нашых Мастах

Ёсць Нёман рака.

Яго відаць, як стужку

Здалёк, бяжыць і бяжыць,

Як песня гучыць, а ён усё бяжыць.

Прыпеў:

Нашы Масты,

Нашы Масты.

Цвітуць рамонкі,

Пяюць салаўі.

Тут здольны народ,

Працуе завод.

Знаюць яго за мяжой.

Ёсць што паглядзець,

Ёсць што паказаць.

Агеньчыкі ў сэрцах

Гараць і гараць.

Прыпеў:

Нашы Масты,

Нашы Масты.

Цвітуць рамонкі,

Пяюць салаўі.

У нашых Мастах

Ёсць многа дзяцей,

Ёсць многа прыгожых дзяўчат.

А Нёман, як дзед

Збірае ўнучат

А песні гучаць і гучаць.

Прыпеў:

Нашы Масты,

Нашы Масты.

Цвітуць рамонкі,

Пяюць салаўі.

                            2008 г.

Обсуждение закрыто.