Стихотворения Григуть А.М.

Успаміны

Люблю прыязджаць я ў родную вёску

Зайсці на падворак, сесці на лаўку.

І ўспомніць, як дзецьмі тапталі мы траўку.

А потым зайсці ў родную хатку

Дзе мама калісьці пякла нам аладкі.

А потым пайсці да рэчкі, пастаяць на масточку

І ўспомніць, як з любым узяўшыся за рукі

Глядзелі ў неба і лічылі ў ім зоркі.

Усё ўспамінаецца ў юнацтва дарога,

Бацькоўская хатка, бацькоўска трывога.

Сэрца баліць, сляза набягае,

Калі бачыш, як вёсачка ўжо дажывае.

                                                      2021 г.

Я люблю

Я люблю сваю вёску навекі,

Дзе нарадзілася і жыла каля рэкі.

Дзе за рэчкаю лес гаманлівы

Вабіў вока і ў зімку і ў летку.

Праляцелі гады нібы птушкі

Але хочацца ў вёску вярнуцца

Паглядзець, пахадзіць, насладзіцца

Роднай хаткай, у якой ужо пуста.

Дзе за рэчкай і лугам Пачуйкі,

А з другога боку дарогі

Б’е крынічка студзёнай вадою

Як прыемна ўсё тут прыпомніць.

                                             2021 г.

Обсуждение закрыто.