ЧАРОЎНЫЯ БРУІ
Чароўныя бруі тут паўстаюць
з старонак трухлявых ,
як хвалі бягуць,
іскрацца і вабяць,
і свет неабсяжны
ў душы нараджаюць,
дзе грані фантазій –
чытачы ўжо не знаюць,
дзе неба, дзе дно,
дзе рэальнасць, хлусня –
толькі цудам праўдзівым
назаву гэта я!…
ПАЭТУ
Беражы прыроду душы,
Беражы яе чысціню,
Прад сабой і людзьмі не грашы,
Пасцігай сваю вышыню.
Узлятай, адкрывай сябе,
Успамінай, для чаго прыйшоў
У гэты свет, твой куточак дзе,
Як паэт ты сябе знайшоў.
Гавары пра ўсё, што баліць,
Бо гарэць душою – не грэх,
Сонцам ветразі не спаліць,
Не спыніць імкненне наверх.
Запалі мастацтва агонь,
Каб нязгасла яго святло
І бліжэй працягні далонь,
Каб ярчэй пісала пяро.
Цвітуць песні на зорных шляхах,
Дзе свабодна, шырока душы,
Чыстых думак крылатых размах
У скарбонку Радзімы ўпішы.
2025г.
БЕЛАРУСКАЯ ЖАНЧЫНА
Беларуская жанчына!
Жонка, маці, сястра, бабуля.
Ты – як мадонна на карціне,
Ты найлепшая матуля!
Сваіх дзетак спавівала,
Пеставала, калыхала
Ды ласкава абдымала,
Ад турбот іх вызваляла,
Адпачынку не шукала,
Сэнсам дні іх напаўняла.
Ты самотнымі вачамі
Услед дзецям паглядала
І бясконцымі часамі
Іх з дарогі ты чакала.
Як святлелі твае вочы,
Калі поспех дзецям прочыў,
І малілася ўночы
За сыноў, за лёс дзявочы,
За жаночы лёс няпросты,
Дзе і слёз, і смеху ўдосталь.
Твой прыгожы вобраз свеціць,
Арэолам Боскім ззяе,
Атрымала шчасце ў дзецях
Маці – гонар свайго краю!
2026г.
ЖАНЧЫНА
Жанчына!
Ты дзіця ўскарміла
Ля сваіх грудзей,
Вырасціла, ў свет пусціла
Да чужых людзей.
Чакала, начэй не спала,
Надзею ў сэрцы берагла,
Каб толькі шчасце напаткала
Тваё роднае дзіця.
Жанчына!
Ты мужчыну сустракала
Каля сямейнага агню,
Кахала, шчыра абдымала,
Дарыла пяшчоту сваю.
Ты паэтаў, мастакоў натхняла,
Музай высокаю стала для іх.
Лёс усяго свету трымала
На плячах жаночых, слабых.
Жанчына!
Свет харашэе
Ад дабрыні і спагады тваёй,
Усё навокал цвіце і прыгажэе
Ад сардэчнай цеплыні жывой.
Няхай твае ззяюць вочы,
Шчасцем іскрыцца ўсмешка твая,
Няхай па зямлі побач крочаць
Жанчына, Надзея, Любоў і Вясна!
2026г.
ЛЁС МАЦІ
Злажыла натруджана рукі
Яна на балючых каленях,
Забыліся дзеці і ўнукі
Пра маці старую, напэўна.
А можа, няма бедным часу
Наведаць матулю ў нядзелю? –
“Прыедуць ў каляды па мяса…
Ах! Трэба нарваць свінне зелля –
Забылася, рыўка старая!”..
На вуліцы ўжо пацямнела,
І лямпачка штосьці мільгае…
Хаця б бяды большай не мела,
А дзеці ды ўнукі заняты,
Бо праца цяпер іх такая…
Гадзіннік прабіў час астатні
Ў дні гэтым – маці ўздыхае…
І слёзы набеглі на вочы,
І зжалася сэрца ад болю –
Яна прызнавацца не хоча
Пра лёс свой нікому й ніколі.
2025г.
СЫНУ
Сыночак, сынок! Дзе ходзяць ножкі твае?
Сыночак, сынок! Мне ўвагі твае не стае.
Сыночак, сынок! Пагавары са мной,
У вочы зазірні, душу сагрэй цеплынёй.
З табою калісьці па травы хадзілі,
Па сцежках лясных нястомна блудзілі,
Святаяннік збіралі, сухавей і рамонак,
А вока мак песціў – ярка чырвоны.
Суніцы збіралі на ўскраінах лесу,
Птушак залівістых слухалі песні,
На вольных прасторах, родных палетках
Нас абдымаў чароўны пах кветак.
У сэрцы ўсплываюць бясцэнныя мігі,
І душу мне грэюць тыя ўспаміны…
Спыніся ля хаты, дзе дзяцінства прайшло,
Цяпер ты багаты, падзяліся цяплом.
Паглядзі мне, сыночак, паглядзі мне ў вочы,
Скажы, што зрабіць, чаго найлепш хочаш?
Сагрэй мяне ўсмешкай добрай і шчырай,
Каб стаў мой дзень сталы светлым, шчаслівым.
Ведай, сынок, за цябе я малюся,
За сям’ю я штодзённа тваю клапачуся.
У душэўнай падтрымцы цябе не пакіну,
Бо ты – мая радасць, мой плён безупынны.
2025г.
ПЕСНЯ ПРА НЁМАН
Нёман, мой, Нёман, крутыя берагі,
Цябе я з дзяцінства люблю, дарагі!
Ты бацька наш родны, сябар і брат –
Уцехай красуеш, вачам мір, ды лад.
Сонца ўзыходзіць, над рэчкаю хор –
Спевам птушыным поўны прастор,
Вада серабрыцца, у промнях мігціць,
Між траваў бруіцца, чароўна звініць.
Загадкавы Нёман удалеч спяшыць,
Бушуе і плешча, народ весяліць.
Водар ракіты ў паветры плыве,
Цешыць і вабіць твой бераг мяне.
Зоры, як кветкі блішчаць у вадзе,
Пара закаханых навокал ідзе:
Вузкія сцежкі ўздоўж берагоў,
Песні і вершы і гучаць зноў і зноў.
На хвалях гайдае, гулка трапеча,
Ціха спявае аповедзь аб вечным.
Табе прысвячэнне ад сэрца прымі,
Нёман мой добры, наперад ляці!
2025г.
ВЕТЕР
Выйду в широкое поле,
Пристально вдаль погляжу,
— Эх, одинокая доля! –
Ветру вдогонку скажу.
— Ветер, ты ветер буйный,
Мне бы с тобой улететь…
А ветер в ответ безумный
Продолжит свою круговерть.
А может он нежно обнимет,
Прильнёт на моё плечо
И стану я снова сильной –
И вновь полюблю горячо.
И снова я буду прежней
С запалом тех юных лет,
С пылающим сердцем нежным,
Оставив всех горестей след.
2025г.
УТОЛИ МОИ ПЕЧАЛИ
Утоли мои печали:
Образ светлый предо мной –
Богородица молчала,
Лик печальный и святой.
Преклоню пред ней колени –
Попрошу себе добра,
Чтобы дети не болели,
Чтобы ночь была светла,
Чтобы в суете дней бренных
Жизнь не огорчала нас,
Среди образов священных
Свет души чтоб не погас.
И покажется мне будто
Взгляд ЕЁ теплее стал,
Негой светлою окутал,
Знак мне добрый указал.
Образ бережно целую,
Нежно трогаю оклад,
Утешеньем очаруюсь,
Что грехи мои простят.
2025г.
СОЛНЦЕ В КАПЛЯХ РОСЫ…
Солнце в каплях росы
Обогрело листву,
Засверкали лучи,
Открывая красу
Осенней листвы,
Горящего дня.
В багряной тиши
Не зовите меня.
Сквозь каплю росы
Созерцать красоту…
Поэтичной души
Не унять высоту.
Тонких нитей звучит
Мелодичная трель,
Вознесусь к небесам
Опьяняясь как хмель.
Негой полон простор
И природа творит:
Ярко-красный ковёр
На земле шелестит.
2025г.
КУСТ СИРЕНИ
День сиреневый, дивный день –
В нём сверкают кисти лучистые,
Расцветает и пахнет сирень
Нам спешит подарить счастье быстрое.
Наполняя природу красой,
Ароматом пьянит и радует,
Мы с тобой повстречались весной –
Только рук твоих больше не надо мне.
Я не жажду обманчивых глаз,
И цветы «не от сердца» не праздничны…
Куст сирени цветёт без прикрас,
Так недолго, причудливо, радостно!
2025г.
Вясна
Раўчук цячэ ля маёй хаты,
Усё цвіце – вясна прыйшла!
Мы ўсе чакалі гэтай даты…
Чакалі сонца і цяпла.
Шчабечуць птушкі па-над дахам,
І промні свецяць усё ярчэй,
І новы дзень прыйшоў з узмахам…
Выходзь на вуліцу хутчэй!
Ідзі да рэчкі, ідзі ў поле,
Глядзі, як залаціцца дзень!
Ты не пакінь яе ніколі –
Сваю зямлю, дзе продкаў цень.
Мая зямля
О, Беларусь мая, Радзіма!
Калыскай стала ты маёй.
Па сваіх ростанях вадзіла.
Не трэба мне зямлі другой.
Твой срэбны гоман весніх птушак
Звініць у кронах жывым званком.
Я чую пах расцвіўшай грушы
Гучнай вясною пад акном.
Кіпіць работа ў полі раннім,
Рупліва трактар кладзе зямлю.
Так праца спорыцца на стане.
Цвіці зямля – цябе малю!
Цябе кахаю я – прызнаюся,
Хачу з табой дзяліць усё.
З табой я ў радасці і ў скрусе —
Каб толькі мір быў над зямлёй!
Мая зорка
Я дзяўчынкай згубілася ў мроях,
Летуценна ішла па жыцці,
Мне свяцілі нябесныя зоры,
Шчасце марыла ў свеце знайсці.
Пакахала душою і сэрцам
Край свой, далі, прасторы яго.
Часта зменлівы дзьмуў вольны вецер
На дарогах юнацтва майго.
Апынулася хмарнаю ноччу
Я ў глыбінях няспыннай ракі…
Зорка ціха ружовая сочыць,
Быццам хоча крануцца рукі.
То самотна, то весела-шчасна
Над палеткамі сонца цвіце,
І гарыць мая зорка нязгасна –
Я ж блукаю, шукаю яе…
Яблынька
За хатай яблынька –
Мною пасаджана.
Сарвала яблык я,
Чырвоны, гладзенькі.
Звонку прыгожы быў,
Пакуль некусаны,
Ды ў сэрцавіне згніў –
Не крануць вуснамі.
Знайду свой яблычак,
Моцны, здаровенькі,
Сяду на ганачак
Ранкам пад промнямі.
Сонца паднімецца
Над маёй хатаю,
Яблынька схіліцца –
Бы вінаватая.
Крыніца
Я над крыніцаю голаў схілю,
Як у люстэрку адбітак убачу,
Смагу крынічнай вадой наталю –
Сцюдзёнай,
празрыстаю,
смачнай.
Поглядам, сэрцам з Радзімаю быць,
Ранкам вясёлым з ёю смяяцца,
З Нёманам хуткім па хвалях палыць,
Роўняддзю ейных палёў любавацца.
Над краявідамі сонца блішчыць,
З лугам вітаецца, рэчкай і полем,
Ціхі санет над зямлёю гучыць
І напаўняе –
усё наваколле.
2016 г.
Ветэранам
Ёсць яшчэ жывыя ветэраны,
Што прайшлі праз беды той вайны.
Яны часам тым былі абраны –
Дочкі Беларусі і сыны.
Ваявалі хлопцы і дзяўчаты,
Лютасным іх быў апошні бой.
Іх тады не стала, у сорак пятым…
Душы іх – над змучанай зямлёй.
Гінулі салдаты за свабоду
У той цяжкай жудаснай вайне,
І стагнаў пад гнётам край наш родны,
Дым сцяліўся ў спелай збажыне.
Смерць байцоў касіла ў час бітвы,
І лілася маладая кроў…
Не! Не здолеў нас пракляты Гітлер
Знішчыць, адабраць нашу любоў!
Не сцірае памяць болю дзён тых,
Хоць гадоў нямала ўжо прайшло,
А ў ва сне страляюць шчэ гарматы
І ніяк не адпачыць душой.
Нізкі наш паклон, вам, ветэраны!
Сэрца боль няхай пакіне вас,
Ды загояцца старыя раны,
Ваш агонь душы яшчэ не згас.
Перамога вамі нам здабыта
Дарагою цяжкаю цаной,
Шчодра каласіцца ў палях жыта,
Бусел мірна кружыць над зямлёй…
2016 г.
80-летию ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ посвящается
Земля наших дедов, Родина наша!
Край наш прозрачных рек и озёр!
Нет уголка милее и краше,
Мирным дыханьем веет простор.
Здесь воевали и гибли солдаты
За Родину, мать, за родных и друзей,
Пали в бою как герои когда-то
И превратились в косяк журавлей.
Поле душистое слёзы развеет
Их матерей скорбящих, седых…
Тихо свеча над могилою тлеет,
Молча холмы выступают из тьмы.
Сломлен фашизм! Победа за нами!
Мы не забудем на вечный срок
Наших защитников, что воевали –
Они преподали нам гордый урок!
Пред обелиском торжественно встанем –
Безмерность отваги нельзя позабыть!
И ныне народу минутой молчанья
Павших героев завещано чтить!
Память и боль земли нашей славной,
Стойкость и мужество бывших солдат
Наши потомки в миру благодарно
Подвиг их смелый навек сохранят.
Мирное небо светит над нами,
Восьмидесятая дышит весна,
Звон поминальный колоколами
Громко звучит: не нужна нам война!
Апрель 2025
ЗА ЛЮБОЎ – ЗА РАДЗІМУ
Сорак першы ў памяці народнай…
Лета. Чэрвень над вадой.
Хлапчук дзяўчыну на арэлях гойдаў,
Над рэчкай цішыня плыла, спакой.
Ды раптам выбух, моцна загрымела,
У небе грукатала і вакол,
Са свістам куля міма праляцела,
Вярба схіснулася над галавой.
Вайна, вайна, вайна пачалася!
Над роднай зямлёй бацькоў
Фашысцкая зграя люта ўзнялася,
Жахлівым стаў цяжкі час той…
Кіцель салдацкі грэе ў плечы,
Катомка вісіць за спіной.
У бой супраць ворага ў цёплы вечар
Хлопец пайшоў за любоў.
Чорная хмара перад вачыма –
Да акопа ўсяго адзін крок,
Праз дым праступіўшую постаць дзяўчыны
І погляд знаёмы ўлавіў яго зрок…
Біў ворагаў лютых салдат у атаках,
З перамогай ішоў па зямлі…
Май пераможны над роднаю хатай
Сустрэў у перазвоне вясны.
Да рэчкі прыйшоўшы сцяжынкай знаёмай
Стаяў ён адзін і скупая сляза
Скацілася з твару, а над героем –
Цвіла й зелянела старая вярба.
МОЕМУ ГОРОДУ
Мосты! Чудеснее города нет —
Удивительный, славный, уютный.
Ему по прошествии лет
Сегодня сверкают салюты.
Сегодня ему поём славу,
Нам выпала доля здесь жить.
Защитник он нам, наша гавань,
Как можно его не любить?!
Спокойный, гордый ты стоишь,
Цветущий «маленький Париж».
Деревья, небо, облака,
Мосты, дороги, парк, река,
Зелёный, чистый и родной,
Ты процветаешь город мой,
Растёшь над Неманом-рекой.
Возвышен благими делами,
Людьми, новым ритмом труда,
Он славится их именами,
И твердо стоит у руля.
В его честь слагаем мы гимны,
Гордимся его красотой,
Надёжный, гостеприимный,
Цвети и расти город мой!
2023 г.
