Стихотворения Ковалевич А.П.
Сустрэча з сястрой О, Марыя, Марыя, Дарагая сястра! Мы ўжо сталі сівыя, Нібы попел кастра. Жураўлямі ў вырай Адляцелі гады. О, Марыя, Марыя, Колькі ў сэрцы нуды! Помніш, смутак у хаце, Што прынесла вайна? Нашу родную маці Пахавала яна. Нібы вецер у полі З адзінокай вярбой, Сіратлівая доля Нас спаткала з табой. Звонкім рэхам грачыным Маладосць адгула. Нам матуляй Айчына Дарагая была. Нам пяшчоты дарыла, Бласляўляла ў шлях. Вытры слёзы, Марыя, Што, як боб, на вачах. О, Марыя, Марыя, Не тужыць нам, а пець. Хоць мы сталі старыя, Нам душой маладзець Падрастаюць у нас дзеці, Нібы птахі вясны, Мы ніколі…
